Вы праглядаеце журнал [info]butzbach

Тра. 1, 2012 | 01:16 pm

Незалежнасьць ад зьнешніх абставінаў, у прыватнасьці ад надвор'я, праяўляецца не толькі тады, калі бадзёрасьць, настрой і надзея не губляюцца ў дождж, але і ў тым, што чалавек не страчвае галавы і ня кідае сваіх спраў, як толькі сонца пачне вабіць сваёй цеплынёй у блакіце.

старонка | каментаваць | Дадаць да запамінаў | Share

Крс. 13, 2012 | 11:23 am

У дзяцінстве ацэньваеш свае дзеяньні і іншых паводле таго, ці весела гэта, у падлеткавым узросце, паводле таго, ці гэта крута.

старонка | каментаваць {2}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share

Лют. 9, 2012 | 03:55 pm

Размовы ў цягніку Менск-Вільня і назад.

У Вільню. Мытнік:
-Што там ў вас у торбе?
-Іншая торба.
-О_О

Зь Вільні. Дзявочы голас за маёй сьпінай:

-Ты не ўяўлеш колькі нэрваў мне гэта каштавала! Уяўляеш, застаецца гадзіна і я разумею, што ніводныя боты з тых што я бачыла мне не падабаюцца! Але я ўзяла сябе ў рукі і во бачыш якія!

старонка | каментаваць | Дадаць да запамінаў | Share

Памёр Вацлаў Гавэл.

Снж. 18, 2011 | 12:34 pm

Шчасьлівы чэскі народ, што меў такога лідэра.
Дзякуй пан Прэзыдэнт за патрымку беларусаў, і асабліва за ваш ліст падтрымкі Ліцэю.
Вечнае спачываньне.

старонка | каментаваць | Дадаць да запамінаў | Share

Беларускі студэнт становіцца мемам

Ліс. 8, 2011 | 04:08 pm

Трапіўся ў рукі чэскі FHM, тыпу мужчынскі часопіс. У ім на апошняй старонцы пералік таго, што робяць каб выглядаць разумным і які мае гэта эфект насамрэч. І шостым пунктам там нашэньне акуляраў

Кожны раз, калі зробіце сапраўды разумную заўвагу, паправіце іх угару сярэднім пальцам, каб узмацніць уражаньне "беларускага студэнта інтэлектуала які мусіў эміграваць" або, як гэта падасца астатнім "старога мужыка над якім у школе зьдзекваліся праз ягоны слабы зрок"

старонка | каментаваць {7}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share

Кст. 9, 2011 | 09:47 pm

Кітч бывае і маральны, прычым праяўляецца ён незалежна ад палітычных перакананьняў. Адзін зьяўляецца на рэквіеме пераапрануты разам з сынам у хакеістаў, другі заклікае апранацца як Стыў Джобс.

старонка | каментаваць {3}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share

Схадзіў у нядзелю ў кіно.

Кст. 7, 2011 | 01:51 am



У чэскім Вальсе з Башырам, 1989 год, цягнікі, савецкія салдаты, што прадаюць харчы налева, судэцкія шкілеты ў шафах і Ясенікія горы.

старонка | каментаваць {2}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share

Врс. 20, 2011 | 12:40 am

Сёньня выйшаў зь інтэрнату і адчуў, што наступіла восень. Тая восень якая мяне заварожвае. Кожны раз спрабую зразумець, што ж такога прыцягальнага ў восеньскім паветры... Сёньня прыйшло ў галову, што гэта пах падгнілага ў сырой сямлі лісьця, пах раскладу, пах сьмерці, якая вырывае нас у вечнасьць.

старонка | каментаваць {1}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share

Дагэтуль ня верыцца

Врс. 8, 2011 | 04:09 am



старонка | каментаваць | Дадаць да запамінаў | Share

Сьвяты

Ліп. 6, 2011 | 02:35 pm

У ліпені ў Чэхіі даксама ёсьць сьвяточныя дні. Іх нават два і ў календары стаяць яны побач. Учора быў успамін таго, як 594 гады таму наміналісты спалілі аднаго ўпартага рэаліста. Сёньня ж адзначаецца прыход у мараўскае княства да мясцовых славянаў двух адукаваных грэкаў,

старонка | каментаваць {3}пракаментавалі | Дадаць да запамінаў | Share