butzbach ([info]butzbach) wrote,

ВКЛ канца 17 стагоддзя вачыма чэскага езуіта

Іржы Давід -чэскі езуіт, які у 1686-1689 гадох быў кіраўніком каталіцкай місіі ў Маскве. У 1690 годзе, пасля выгнання Пятром Першым езуітаў з Расіі выдаў трактат пад назвай Сучасны стан Вялікай Русі або Масковіі (Status modernus Magnae Russiae seu Moscoviae). Крытычнае гэтага твору выданне выйшла ў 1965 годзе. На рускую мову твор Іржы Давіда перакладзены быў часткова. Тэкст тут
Мне ж у рукі трапіўся свежа выдадзены чэскі пераклад і там мяне зацікавіла апісанне дарогі праз ВКЛ. Паколькі у рускім выданні гэтая частка прапушчана то змяшчаю тут свой пераклад на беларускую мову.


...Берасце гэта ужо Літва, калегіюм адносіцца да Польшчы. Увесь горад драўляны, поўны жыдоў, якія там маюць вельмі славутую сінагогу, а ў дзень, калі я прыехаў, яны беспакарана забілі двух жаўнераў. У Берасці есць кляштар аб'яднаных базыліянаў і біскупства, якім кіруе Леў Заленскі, былы вучань тэалагічнага факультэта ў Аламоўцы. Ён таксама з'яўляецца біскупам ва Ўладзіміры і кіеўскім protothronius'ам. Я наведаў ягоную рускую катэдру і кляштар.

З Берасця да Нісы (Слонім?) амаль трыдцаць міль. Шлях ідзе у асноўным праз лясы, а шэсць міль трэба ехаць толькі лесам. На гэтай дарозе немагчыма нічога купіць, толькі ў жыдоў у мястэчках. Тут на раўніне пабудаваны кляштар картэзіянаў, які выглядае як палац. Таксама ў Жыровічах ёсць кляштар аб'яднаных базыліянаў, вядомы ў Польшчы вельмі шанаваным міласцівым абразом Панны Марыі. А так Жыровічы падобныя на вёску. Нісса разлеглы горад, дзе калісьці мелі нашы калегіюм, але калі у іх нашчадкі адабралі землю, засталася драўляная рэзідэнцыя на 4 чалавекі. З Нісы да Нясвіжу будзе ... міль. Нясвіж жа даволі вяліі горад, але разбураны маскавітамі. Там знаходзіцца рэзідэнцыя князёў Радзівілаў і дом трэцяй прабацыі нашых у калегіюме. У палове мілі ці меней ёсць там узгорак дзе быў пабудаваны касцёл святога Міхала арханёла, які калісьці на гэтым месце, як расказваюць, разагнаў маскавітаў, якія кіраваліся ў Польшчу. Цяпер ля таго касцёла дом трэцяй прабацыі перанесены з калегіюма. З Нясвіжа да Мінска васемнаццаць міль. Дарога ідзе з большага па раўніне. Мінск гэта сапраўды вялікі горад і нават раздвоены, верхні і ніжні. У прадмесці поўна жыдоў. Нашы маюць там рэзідэнцыю з дванаццаццю асобамі. У малым касцёле рэзідэнцыі можна ўбачыць абраз Панны Марыі, які маскавіты былі аднеслі, але расказваюць, што [Панна Марыя] камусьці сказала, каб была вернутая ў Мінск. І так сталася. Ёсць там некалькі выдатных кляштараў дамініканцаў, францішканцаў, бенедыктынаў і аб'яднаных базыліянаў.

З Мінску да Магілёву будзе сорак міль і амаль увесь час лесам і балотамі. У корчмах, якія паўсюль належаць жыдам, нічога нельга набыць, толькі так як было сказана вышэй. Магілёў малы горад, збольшага каменны на высокай гары. Пад ім велізарнае цягнецца далёка драўлянае прадмесце, пад ім працякае поўным руслам рака Бярозаўка [пэўна аўтар паблытаў Дняпро з Бярэзінай] З большага тут схізматыкі. Нашы маюць там рэзідэнцыю і служаць імшу у парафіяльным касцёле. Ад Магілёву ла Кадзыня? 14 міль. Дарога небяспечная праз ваду. Мясціны там лясістыя і халмістыя.

Да Мінску можна ехаць двума шляхамі. Першы ідзе праз Шклоў, две ці тры мілі, і шлях гэты карацейшы і зручнейшы. Шклоў драўляны горад, які ляжыць на рацэ Барысфен, якую трэба пераехаць. Зноўжа там поўна жыдоў і схізматыкі змяшаныя з католікамі. Там таксама знаходзіцца кляштар айцоў дамініканаў. Адтуль да Кадзыня 12 міль. Другая дарога ідзе праз Воршу, дарога гэта хоць і даўжэйшая, чым праз Магілёў, але не такая лясістая. Паўсюдна на гэтых шляхам жыдамі занятыя корчмы і мястэчкі. Ворша малы горад з большага схізматычны. Нашы маюць там убогі драўляны калегіюм, які адкрыты для набегаў маскавітаў. Бярозаўка раздзяляецца і абмінае замак, чые руіны тырчаць на узгорку. Да Кадзыню 12 міль і столькі ж адтуль да Смаленску. Але Кадзень ляжыць на мяжы Літвы і за яго ракой пачынаецца Масковія, ці хутчэй Смаленске ваяводства, якое клісьці належала Літве. Кадзынь маленьчкае драўлянае мястэчка, там відаць два вялікія пасольскія дамы, дзе селяцца паслы, якія едуць у Маскву. Наваколле акупуюць жыды, якіх тут як і ўсюды вялікая колькасць, іншыя жыхары горада схізматыкі

....

... Іншы шлях з Вроцлава да Варшавы зручнейшая... З Варшавы да Вільні 80 міль, шлях крыху складанейшы і спыняцца прыходзіцца амаль заўсёды у жыдоў. З Вільні да Мінску амаль 30 міль па раўніне, але забалочанай. І там мала што можна купіць. Кожны хто сюды прыходзіць мусіць лічыцца з тым што ў кожным польскім ці літоўскім горадзе, асаблі калі там маюць рэзідэнцыію шляхціцы, патрабуецца ад кожнага падарожніка пошліна, незалежна ад таго ці добрыя дарогі ці не, ці масты ўжо рамантуюцца ці не, з гэтым мы мелі незлічоныя клопаты.

пераклад з чэскай паводле Jiří David ze Zdic, Novodoby stav Velké Rusi nebo Moskevska. Olomouc 2008. s.22-26



Што тут падалося цікавым майму мінскацэнтрычнаму воку. Па-перашае з усіх беларускіх гарадоў аўтару найбольшым падаўся Мінск. А па-другое, цяпер мне зразумелы выбар арханёла Міхала у якасці патрона Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі.

  • Post a new comment

    Error

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 14 comments

Anonymous

December 8 2009, 06:39:04 UTC 2 years ago

Тут на раўніне пабудаваны кляштар картэзіянаў, які выглядае як палац.
---------------
Гэта Бяроза Картузская

[info]butzbach

December 8 2009, 10:47:56 UTC 2 years ago

Так, у ВКЛ быў толькі адзін кляштар картэзіянаў, таму зразумела што аўтар кажа пра Бярозу. Але вось Ніса хутчэй за усё Слонім, бо у Слоніме сапраўды першая спроба замацавацца у езуітаў была няўдалая.

[info]maryjka_

February 3 2010, 22:07:14 UTC 2 years ago

да он вапшчэ ня Чапэк этат ваш езуіт. Эскімоская народная казка, а не дарожныя нататкі. Завалілі кіта, паелі, паспалі... пры ўсёй павазе...

[info]butzbach

February 4 2010, 00:00:37 UTC 2 years ago

Ну гэта ж фактычна паведамленне сваіму начальству пра камандзіроўку.

[info]ziankovich

December 14 2009, 05:01:16 UTC 2 years ago

Як жа ж яго жыды дасталі па дарозе! ;)

[info]butzbach

December 16 2009, 14:43:23 UTC 2 years ago

Ну не прывык іх у такой колькасці бачыць

[info]maryjka_

February 3 2010, 22:05:53 UTC 2 years ago

ЧЭСКІ езуіт???

[info]butzbach

February 3 2010, 23:57:41 UTC 2 years ago

Хай вас колькасць сінагог ў Празе не бянтэжыць. У тыя часы у Багеміі і Мараве жыло 20000 тыс жыдоў, з іх траціна ў Празе. У многіх былых гарадах дзейнічала забарона на пражыванне жыдоў ( у Брне і Аламоўцы з'явілася жыдоўскае насельніцтва толькі ў 19 ст.)
У ВКЛ жыдоў было ля 50000 тыс, пры тым што агулам у на тэрыторыі сучаснай Чэхіі тады жыло болей людзей чым у ВКЛ (3 млн у Чэхіі і Багеміі і каля 2 млн у ВКЛ)

[info]butzbach

February 3 2010, 23:58:16 UTC 2 years ago

У Маравіі і Багеміі

[info]zhauranak

December 15 2009, 00:54:16 UTC 2 years ago

Можа, ён у Вільню не адважыўся ехаць, бо там жа жыды:)

[info]butzbach

December 16 2009, 14:45:45 UTC 2 years ago

Ну думаю што адвагу ён меў бо і у Парагвай збіраўся і ў Масква та горшая была за Вільню за ўяленнях

[info]paul_broom

December 29 2009, 20:39:32 UTC 2 years ago

цікавыя меры даўжыні.
Менск-Вільня - 30 міляў - 185 км
Менск-Магілёў - 40 міляў - 200 км.
пэўна дарогі былі іншымі, чымся зараз. дый як іх дакладна вымяраеш у тыя часы.

[info]butzbach

December 29 2009, 21:52:31 UTC 2 years ago

Ну так спідометра з сабой не мелі падарожнікі, хутчэй за ўсе арыентаваліся па адчуванню ўласнаму(маглі і слупы лічыць) і таму што мясцовыя скажуць, да таго ж міля была у розных краях і ў розныя часы розная Літоўская 7,3 км расійская 7,7 км, чэшская пач 16. ст.-11 км, у 17ст 7,4 км, Аўстрыйская міля 7,5 км. І дарогі вялі праз населеныя пункты, цяпер жа шашу будуюць у абыход вёсакі гарадоў.

[info]ilnur

January 5 2010, 16:41:13 UTC 2 years ago

// Кадзынь

Красен? (цяперашні Красный ў смаленскай вобласці). Геаграфічна недзе там як раз. Але ён як раз у часы таго падарожжа мусіў трывала перайсці да Масквы (здаецца, 1686); перад тым некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі.
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…